Павел Севярынец знік

Пра гэта Еўрапейскаму радыё паведаміў сябра палітыка Аляксей Шэйн. Нагадаем, сёння а 10-й раніцы ў Баранавічах Севярынец павінен быў выйсці на волю. Каля будынка мясцовага РАУС сабраліся сябры Паўла. Аднак да іх выйшаў намеснік начальніка РАУС і паведаміў, што Севярынца ў іх няма. Паводле яго слоў, палітыка некуды вывезлі і адтуль ужо адпусцілі.