Павел Шарамет названы інфарматарам вядомага сайту Wikileaks

Паводле звестак выдання, Павел Шарамет, які зараз займаецца сайтам "Беларускі партызан", быў інфарматарам сайту Wikileaks па Беларусі.

Сам журналіст у каментары Еўрарадыё абверг гэтыя звесткі.

Шарамет: "Я думаю, што гэта нейкая лухта. Як можна стаць інфарматарам Wikileaks, калі Wikileaks друкуе дакументы “уцечкі” з іншых розных ведамстваў і г д. Магчыма, што ў якіх-небудзь лістах, тэлеграмах з Масквы ці з Мінску замежныя дыпламаты спасылаліся на якія-небудзь размовы са мной. Мяркую, яны спасылаюцца на размовы са шматлікімі экспертамі".

Сярод украінскіх інфарматараў сайту названы забіты журналіст Георгій Гангадзэ і былы афіцэр Службы бяспекі Украіны Валеры Краўчанка. Сярод расійскіх - Уладзіслаў Лісцьеў і Ганна Паліткоўская.

Нагадаем, што найбольшую вядомасць Wikileaks атрымаў, калі пачаў у канцы лістапада публікаваць свакрэтныя тэлеграмы з дыпламатычнай перапіскі ЗША. Заснавальнк сайту Джуліян Асанж арыштаваны 7 снежня ў Вялікабрытаніі.