Павел Юхневіч арыштаваны на 10 сутак

Актывіст кампаніі "Еўрапейская Беларусь" Павел Юхневіч арыштаваны на 10 сутак Маскоўскім судом Мінска. Нагадаем, Павел быў затрыманы спецслужбамі ў 8 раніцы 31 снежня падчас ператрусу ў кватэры, у якой ён пражывае разам са сваёй жонкай, фотокарэспандэнтам газеты "Наша Нiва" Юліяй Дарашкевіч. У іх забралі 2 ноўтбука, сістэмныя блокі кампутара, дыктафон, флэшкі. Паўла забралі ва ўпраўленне КДБ па Мінску, адтуль даставілі ва ЎЎС па Маскоўскім раёне. Затым затрымалі за ўдзел у акцыі 19 снежня.
 
Навагоднюю ноч ён правёў у ізалятары. 3 студзеня суд адправіў яго на 10 сутак арышту, паведамляе "Белорусский партизан".