Паветра ў Гродне прызнана самым чыстым у Беларусі

Самы нізкі ўзровень забруджвання паветра сярод гарадоў Беларусі на мінулых выхадных адзначылі ў Гродне, паведамляе “Блог Гродна”. Найбольшая колькасць кепскіх рэчываў у атмасферу трапляе ад аўтатранспарту, гэта каля 70% ад агульнага аб'ёму забруджванняў.

Паводле дадзеных лабараторных службаў, у пятніцу і нядзелю ў атмасферу выкідваецца больш забруджвальных рэчываў, чым у іншыя дні тыдня. Менавіта ў гэтыя дні аўтамабільны паток на магістралях гарадоў узрастае ў некалькі разоў.