Паводка на Прыпяці падтапіла 64 падворкі ў Жыткавіцкім раёне
Як адзначае БелаПАН, у двух кіламетрах ад вёскі Запясочча Жыткавіцкага раёна ў двух месцах вада пералілася праз унутрыгаспадарчую дарогу. Гэтая ж дарога з'яўляецца дамбай (даўжынёй 2 км, шырынёй 2,5 м і вышынёй 1,5 м). Для ўмацавання дамбы і ўтаймавання ракі выратавальнікі выкарысталі сто мяхоў з пяском. Дарэчы, тут жа, каля вёскі Запясочча, паводка сарвала паром. Выратавальнікі яго адшукалі і вярнулі на месца.