Паводка ў Польшчы – найбольшая з 1844 года

Вісла выйшла з берагоў амаль на 800 см, больш чым на метр перавысіўшы аварыйную адзнаку. Найвышэйшы кульмінацыйны момант хвалі прыпаў на 14-ю  гадзіну пятніцы. Высокая вада пастаіць да начы нядзелі.  Мазавецкі ваявода Яцэк Казлоўскі паведаміў, што Вісла трымаецца ў рэчышчы толькі дзякуючы валам, бальшыня вуліц і забудоваў ляжаць ніжэй за раку: “Валы могуць прарвацца ў любым месцы, у Любельскім ваяводстве ірваліся там, дзе ніхто таго і не чакаў”.

Улады Варшавы пакуль не намерваюцца закрываць мастоў, адзначае Onet.pl. Але план эвакуацыі горада, якому пагражае Вісла, ужо падрыхтаваны.