Паводле «Цёмнага рыцара» зробяць гульню
Гульня паводле матываў фільма пра Бэтмана «Цёмны рыцар» ужо знаходзіцца ў распрацоўцы. Пра гэта паведаміў вядомы акцёр Гэры Олдман, які выканаў адну з
галоўных роляў у новай карціне Крыстафера Нолана. Але па звестках
Lenta.ru, пакуль невядома, хто займаецца распрацоўкай праекту і калі
гульня будзе выдадзеная.
Па чутках, распрацоўкай займаецца Pandemic Studios («The Lord of the Rings: Conquest», «Star Wars Battlefront»), але выдавецтва Electronic Arts, якому з нядаўніх часоў належыць гэтая студыя, ад каментароў адмовілася.
Адзначым, што новы фільм пра чалавека-кажана ўжо сабраў у амерыканскім пракаце рэкордныя 158,4 мільёна долараў, апярэдзіўшы тым самым трэцюю частку «Чалавека-павука» (151 мільён долараў).
Нагадаем. што зараз «Цёмны рыцар», галоўныя ролі ў якім выканалі Крысціян Бэйл і Хіт Лэджэр, на сайце imdb.com займае першы радок у рэйтынгу лепшых фільмаў усіх часоў.
Фота: www.hidef.com