Паводле матываў «Уолес і Громіт» зробяць гульню
Кампанія Telltale Games збіраецца выдаць серыю відэагульняў пад назвай «Wallace & Gromit's Grand Adventures». Гульня будзе зробленая паводле матываў мультсерыяла «Уолес і Громіт»,
створанага вядомай студыяй Aardman Animations («Уцёкі з куратніка»,
«Баранчык Шон», «Змывайся»).
Распрацоўнікі плануюць захаваць у гульні арыгінальную атмасферу мультфільма з адбіткамі пальцаў на віртуальным пластыліне.
Зараз кампанія Telltale Games вырашае, наколькі дэталізаванай будзе гульня. Ужо вядома, што гэймеры змогуць гуляць як за вынаходцу Уолеса, так і за яго сабаку Громіта. У гульні таксама не абыйдзецца без саміх вясёлых схемаў і вынаходстваў мультыплікацыйных герояў, якія прынеслі ім папулярнасць.
Паводле паведамлення Lenta.ru, прадстаўнікі Telltale Games адзначаюць, што іх праект не стане першай гульнёй, героямі якой з'яўляюцца Громіт і Уолес. Але, у адрозненні ад папярэдніх праектаў з персанажамі гэтага мультфільма, Telltale Games у першую чаргу збіраюцца пазбавіцца ад нерэалістычнага адлюстравання атмасферы мультфільма.
Фота: kartki.onet.pl