Паводле непацверджаных звестак, у Мінску былі два выбухі

Выбухаў у Мінску падчас начнога канцэрту каля стэлы "Мінск - горад-герой" магло быць два. Пра гэта паведамляюць некаторыя сведкі тых падзеяў.
Нагадаем, першы выбух адбыўся каля 0.30. Цяпер жа кажуць, што, нібыта, у тым жа раёне быў чутны выбух і ў 3.50.

Аднак праваахоўныя органы пра другі выбух нічога не паведамляюць. Пакуль толькі пацверджана, што знойдзена другое выбуховае прыстасаванне, якое не было скарыстанае.