Павялічаная квота на імпарт рыбнай прадукцыі

Беларусь павялічыла квоту на імпарт рыбнай прадукцыі ў 2007 году. Гэта замацавана пастановай № 2 Упраўлення справамі прэзідэнта, якое рэгулюе рыбны рынак краіны.

У 2,5 разу – да 5 тысяч тон – павялічаная квота на імпарт ракападобных, малюскаў і іншых беспазванковых усіх відаў, а таксама мукі тонкага і грубага памолу і гранул з іх. Таксама ў 2,5 разы – да 500 тон – павялічаная квота на імпарт гатовых або кансерваваных ракападобных, малюскаў і іншых водных беспазванковых, перадае “ПРАЙМ-ТАСС”.


Згодна з вынікамі конкурса, права на імпарт рыбы і морапрадуктаў у Беларусь у 2007 годзе атрымалі 62 прадпрыемствы.


Памер платы за ўвоз рыбы і морапрадуктаў у рамках імпартнай квоты ў 2007 годзе складае 3 тысячы рублёў за тону.