Павялічаны падатак для ўладальнікаў сабак

Гэта прадугледжана пастановай гарадскога савета дэпутатаў № 60 ад 24 лістапада 2010 года.

Стаўка падатку за валоданне сабакам ростам 70 см у карку і вышэй складзе 1,2 базавай велічыні ў месяц — 42 тыс. рублёў. Раней яна складала 24,5 тыс. рублёў (0,7 базавай велічыні).

Стаўка падатку за валоданне сабакам ростам ад 40 да 70 см складзе адну базавую велічыню — 35 тыс. рублёў (было 0,5 б.в. — 17,5 тыс. рублёў).

Стаўка падатку за валоданне сабакам ростам да 40 см складзе 0,4 базавай велічыні — 14 тыс. рублёў (было 0,15 б.в. — 5,25 тыс. рублёў).  

Сабакі, пароды якіх уключаныя ў пералік патэнцыяльна небяспечных, абкладаюцца падаткам у 1,5 базавай велічыні — 52,5 тыс. рублёў. Раней стаўка падатку для такіх сабак складала 45,5 тыс. рублёў  (1,3 базавай велічыні), паведамляе БелаПАН.