Павялічваюцца мінімальны спажывецкі бюджэт і бюджэт пражытковага мінімуму
Абодва паказчыкі будуць дзейнічаць з 1 лістапада 2014 года па 31 студзеня 2015 года.
Бюджэт пражытковага мінімуму ў разліку на месяц складзе 1 млн 396 тысяч 20 рублёў. Гэта на 3,9% перавышае нарматыў, які дзейнічае з 1 жніўня па 31 кастрычніка 2014 года.
Таксама ўстаноўлены бюджэт пражытковага мінімуму для асноўных сацыяльна-дэмаграфічных груп насельніцтва: працаздольнага насельніцтва — 1 млн 510 тыс. 40 руб., пенсіянераў — 1 млн 72 тыс. 200 руб., студэнтаў — 1 млн 358 тыс. 840 руб., дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 911 тыс. 780 руб., дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 1 млн 270 тыс. 190 руб., дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 1 млн 557 тыс. 610 руб.
Сярэднедушавы мінімальны спажывецкі бюджэт на аднаго члена сям'і з чатырох чалавек ў разліку на месяц складзе 2 млн 100 тыс. 20 рублёў. Гэта на 1,9% перавышае нарматыў, які дзейнічае цяпер адзначае БЕЛТА.
Устаноўлены таксама сярэднедушавыя мінімальныя спажывецкія бюджэты: працаздольнага насельніцтва — 2 млн 684 тыс. 180 руб., пенсіянераў — 2 млн 101 тыс. 640 руб., студэнтаў — 2 млн 71 тыс. 390 руб., дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў — 1 млн 643 тыс. 30 руб., дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў — 2 млн 118 тыс. 100 руб., дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў — 2 млн 322 тыс. 570 руб., маладой сям'і з трох чалавек — 2 млн 261 тыс. 720 руб.
Па звестках Мінпрацы, выдаткі ў мінімальным спажывецкім бюджэце сям'і з чатырох чалавек у цэнах верасня 2014 года наступныя: харчаванне — 54,6%; адзенне, бялізна, абутак — 19,9%; жыллёва-камунальныя паслугі — 5,8%; побытавыя паслугі, транспарт, сувязь — 7,1%; мэбля, прадметы культурна-бытавога і гаспадарчага прызначэння — 7,2%; прадметы санітарыі і гігіены, лекавыя сродкі — 2,1%; культурна-асветныя мерапрыемствы і адпачынак — 1,7%, узносы і плацяжы — 1,6%.
Фота — caricatura.ru