Павялічваюцца памеры пенсій і дапамогі па дагляду за дзецьмі
Памеры ўсіх пенсій павялічваюцца з 1 студзеня 2010 года ў сярэднім на 9%. Адпаведны ўказ, "у мэтах павышэння матэрыяльнай забяспечанасці пенсіянераў", падпісаў 24 снежня кіраўнік дзяржавы. У выніку памер сярэдняй пенсіі ў студзені 2010-га складзе 468 тысяч рублёў і павялічыцца ў параўнанні з лістападам 2009-га на 38500 рублёў.
Акрамя таго, з 1 студзеня павялічваецца памер штомесячнай дапамогі па дагляду за дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў з 80 да 100 адсоткаў бюджэту пражытковага мінімума. На цяпершані час памер дапамогі складае 80% бюджэта пражытковага мінімума, альбо 200056 рублёў. Паводле ўказа памер дапамогі павялічыцца да 250070 рублёў, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.