Павышэнне тарыфаў на паслугі ЖКГ пакуль не абмяркоўваецца
Верагоднасць павышэння тарыфаў на паслугі жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў 2009 годзе будзе залежыць ад цэнаў на імпартуемыя энерганосьбіты. Аб гэтым заявіў першы намеснік міністра ЖКГ Генадзь Ляпуноў. Паводле яго слоў, "пакуль гэтае пытанне не абмяркоўваецца". Ляпуноў нагадаў, што з 1 студзеня 2009 года ў Беларусі ўжо павысіліся тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі, у выніку чаго для сям'і з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёўцы памерам 48 кв. м., выдаткі на іх аплату павялічыліся на 21 тыс. рублёў у зімовы перыяд і на 13 тыс. - у летні.
Інтэрфакс
Інтэрфакс