Пайшоў з жыцця Дзмітрый Парфіновіч
30 жніўня раптоўна пайшоў з жыцця кіроўца Беларускай асацыяцыі журналістаў Дзмітрый Парфіновіч. Як адзначае прэс-служба БАЖ, Парфіновіч працаваў у Беларускай асацыяцыі журналістаў ад самага яе заснавання — 14 гадоў. Ён не быў публічнай асобай, але гэтага чалавека ведалі бадай усе сябры арганізацыі — і ў Мінску, і ў рэгіёнах. Гэта быў чалавек, да якога заўсёды можна было звярнуцца па дапамогу, параду, падтрымку.