Пажар на "Амкадоры" гасілі 19 пажарных машынаў

Зранку ў 8.41 выратавальнікі атрымалі паведамленне пра пажар на тэрыторыі заводу "Амкадор". На месца пажару былі накіраваныя 19 пажарных машынаў.  Пажар быў у пакоі кладаўшчыка на чацвёртым паверсе складачнага памяшкання завода. Узгаранне было ліквідаванае цягам 17 хвілінаў.

Пра пашкоджанні, нанесеныя пажарам, у каментары Еўрарадыё распавеў кіраўнік прэс-службы МНС Віталь Навіцкі:

Навіцкі: "Была пашкоджанная мэбля ў кабінеце, ніхто з людзей не пацярпеў. Папярэдняя версія ўзгарання - неасцярожнае карыстанне агнём або кароткае замыканне электраправодкі. Зараз на месцы здарэння працуюць спецыялісты".