Пажар на АЗС пад Пружанамі (фота)

На момант узнікнення пажару на аўтазаправачнай станцыі ў адным рэзервуары знаходзілася 6000 літраў бензіну, у іншых — 17000 літраў дызельнага паліва. Выратавальнікі ліквідавалі ўзгаранне за 8 хвілін. Як інфармуе прэс-служба МНС, агнём знішчаная палівараздатачная калонка. На шчасце, пацярпелых няма.



Мяркуецца, што прычынай пажару магло стаць парушэнне правілаў эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.


Фота — mchs.gov.by