Пажар на барысаўскім заводзе пагасілі за паўгадзіны

У 13:30 на заводзе "Аўтагідраўзмацняльнік" у Барысаве пачаўся пажар. Як паведаміў Еўрарадыё прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі, выратавальнікі ліквідавалі пажар у 14:06. Пацярпелых не было, абставіны высвятляюцца.
Сп.Навіцкі кажа, што прычынай пажару стаў перагрэў гальванічнай печкі. Ён патлумачыў, чаму над заводам было шмат дыму:

Навіцкі: "Адбыўся перагрэў печы, у якой знаходзіліся шэсць тон алею. Гэты алей загарэўся, а пры гарэнні алею вылучаецца шмат дыму".


Фота: "Борисов Электронный"