Пажар на будоўлі самага высокага будынку Цэнтральнай Азіі
На 25-м паверсе комплексу "Абу-Дабі Плаза", які будуецца ў Астане, адбыўся буйны пажар. Узгаранне пачалося ў 4.40 паводле мясцовага часу (у 1.40 паводле беларускага), раптоўна загарэліся цеплавыя ўстаноўкі, якія працуюць на дызельным паліве. Агонь ахапіў паверхі будоўлі з 11-га да 25-га. Праз некалькі гадзінаў пажар лакалізавалі. З будынка эвакуявалі 120 чалавек, інфармацыі пра ахвяраў і пацярпелых няма.
Як адзначае РІА "Новости", "Абу-Дабі Плаза" мусіць стаць самым высокім будынкам Цэнтральнай Азіі. Яго вышыня паводле праекту складзе больш за 380 метраў.