Пажар на Мінскім падшыпнікавым заводзе
У адным з цэхаў прадпрыемства ўчора ўвечары адбылося ўзгаранне.
4 лютага ў тэрмічным цэху Мінскага падшыпнікавага завода адбылося ўзгаранне (яго агульная плошча склала 40 квадратных метраў). Як інфармуе прэс-служба МНС, там загарэлася масла тэхналагічнага абсталявання. Менш чым за гадзіну пажар ліквідавалі ратавальнікі, пацярпелых няма.
Мяркуецца, што прычынай узгарання стала парушэнне тэхналагічнага працэсу. На працу прадпрыемства гэтае здарэнне не паўплывала.
Нагадаем, папярэдняе здарэнне на Мінскім падшыпнікавым заводзе адбылося 30 жніўня 2012-га, калі ў адным з памяшканняў выбухнула газапаветраная сумесь. На шчасце, ніхто з работнікаў не пацярпеў.
Фота: guardian.rybalka.com