Пажар на прадпрыемстве ў Докшыцкім раёне (фота)
Агонь знішчыў дах дрэваапрацоўчага цэха на плошчы 400 квадратных метраў.
Пажар здарыўся раніцай 3 снежня ў дрэваапрацоўчым цэху прадпрыемства "Докшыцы-камунальнік" у Бягомлі. На момант узгарання ў аднапавярховым будынку працавалі 8 чалавек, усе яны самастойна адтуль выйшлі, пацярпелых няма. У выніку пажару быў знішчаны дах дрэваапрацоўчага цэха на плошчы 400 квадратных метраў.
Прэс-служба МНС адзначае, што прычынай узгарання магло стаць парушэнне правіл пажарнай бяспекі падчас эксплуатацыі электраабсталявання. Таксама разглядаецца версія, што пажар пачаўся з-за печкі.



Фота — МНС