Пажар на Старабарысаўскім рынку
Сур'ёзна пашкоджаны агнём гандлёвы павільён “Гародніна
і садавіна круглы год”, размешчаны на тэрыторыі Старабарысаўскага рынку.
Сайт “Электронный
Борисов” паведамляе, што ўзгаранне гандлёвай кропкі адбылося праз тое, што
побач з ёй гарэла куча смецця. Агонь перакінуўся на павільён, пачаўся сапраўдны
пажар.
Пацярпелых, на
шчасце, няма. Распаўсюжданне агню прадухілілі супрацоўнікі Міністэрства па
надзвычайных здарэннях.