Пажар на выбарчым участку патушылі міліцыянеры
Сёння ўначы на выбарчым участку ў вёсцы Глухаўка адбылося ўзгаранне.
Сёння ўначы на выбарчым участку ў вёсцы Глухаўка Гомельскага раёна ў памяшканні клуба з пячным ацяпленнем адбылося ўзгаранне.
Па дадзеных МУС, пажар быў ліквідаваны сіламі супрацоўнікаў міліцыі, якія дзяжурылі на ўчастку . Гэты інцыдэнт можна лічыць вычарпаным, перадае БЕЛТА каментарый старшыні ЦВК Лідзіі Ярмошынай.