Пажар у лазні аграгарадка пад Навагрудкам, загінулі два чалавекі
Трагічнае здарэнне адбылося ў нядзелю ва Уселюбе. Там адпачывала кампанія — чацвёра мужчын і адна жанчына.
Як мяркуецца, яны атруціліся. У лазні памерлі двое мужчын ва ўзросце 28 і 43 гадоў. Яшчэ трое чалавек — двое мужчын 29 і 26 гадоў і адна 36-гадовая жанчына — шпіталізаваныя ў рэанімацыю. Іх стан ацэньваецца як цяжкі.
БЕЛТА адзначае, што разглядаюцца дзве версіі здарэння — атручванне сурагатным алкаголем ці ўгарным газам.
Фота — bymedia.net