Пазяханне – кандыцыянер для мозгу

Навукоўцы з Універсітэта Нью-Ёрка (State University of New York) мяркуюць, што ў іх атрымалася знайсці адказ на пытанне, чаму людзі пазяхаюць. Па меркаванні даследчыкаў, пазяханне – гэта своеасаблівы кандыцыянер для мозгу. Удзельнікаў эксперыменту падзялілі на тры групы: першыя павінны былі дыхаць толькі праз нос (лічыцца, што так мозг астуджаецца эфектыўней), другім паклалі на ілоб халодны кампрэс, а трэцім – гарачы кампрэс. Пасля ўсім паказалі ролікі трох кшталтаў: людзі смяюцца, людзі пазяхаюць, людзі проста стаяць перад камерай.

Цягам усяго сеансу навукоўцы назіралі за рэакцыяй падыспытных. Падыспытныя першай і другі груп практычна не пазяхалі. Такім чынам, даследчыкі зрабілі выснову, што пазяханне служыць рэакцыяй на перагрэў галаўнога мозгу.

TUT.BY