Пчолы спынілі пасажырскі "Боінг"
"Боінг-737" авіякампаніі Palmair, які накіроўваўся з Вялікабрытаніі ў Партугалію, быў вымушаны вярнуцца назад у аэрапорт пасля таго, як праляцеў праз рой пчол. Праз гадзіну пасля "сутыкнення" з пчоламі пілот канстатаваў непаладкі ў адным з рухавікоў і павярнуў самалёт.
Тэхнікі, абследаваўшы рухавік, вырашылі, што ляцець на дадзеным самалёце небяспечна. Пасажыры вылецелі іншым рэйсам.
Ад непрадбачанай затрымкі пацярпелі 196 чалавек: 90 пасажыраў, якія ляцелі ў Партугалію, і яшчэ 106 чалавек, якія павінны былі вярнуцца зваротным рэйсам.
BBC