Pearl Jam сыходзяць са сцэны
Падчас апошняга канцэрту сусветнага турнэ Pearl Jam, музыкі заявілі, што бяруць безтэрміновы адпачынак. Фінальны выступ тура праходзіў на мінулы ўікэнд у межах фестывалю
Optimus Alive у Лісабоне. «Дзякуй, што прыйшлі на наш апошні канцэрт, -
заявіў пасля адной з песень фронтмэн Эдзі Вэдэр (Eddie Vedder). - Не
апошні ў жыцці, але апошні на доўгі час».
Ніякіх іншых падрабязнасцяў пра свой творчы адпачынак рокеры не паведамілі. Вэдэр толькі дадаў: «Адрывайцеся цяпер, таму што мы не ведаем, калі нам зноў давядзецца павесяліцца разам».
Нагадаем, што Pearl Jam з'яўляецца адным з самых паспяховых рок-гуртоў у свеце. Рокеры сабраліся ў 1990 годзе ў Сіэтле і з тых часоў іх кар'ера не перарывалася.
Таксама гурт можа пахваліцца адным з самых стабільных складаў: на працягу двух дзясяткаў гадоў ядро каманды заставалася нязменным, змяняліся толькі бубначы. Апошнія некалькі гадоў ударнікам у Pearl Jam працаваў Мэт Камеран (Matt Cameron) з гурта Soundgarden.
У актыве каманды налічваецца дзевяць студыйных альбомаў, апошні з якіх, «Backspacer», быў выдадзены ў 2009 годзе.
Фота: flickr.com