Пенсіі выдадуць да Новага года
Пенсіі за студзень, якія беларусы атрымаюць 1 і 2 студзеня, у аддзяленнях РУП "Белпошта" пачнуць выплачваць 30 снежня.
Паштовыя аддзяленні 30 і 31 снежня будуць працаваць у звыклым рэжыме. 1 і 2 студзеня — выходныя дні, працуюць толькі дзяжурныя службы.
Як паведамілі БелаПАН у прэс-службе АСБ "Беларусбанк", 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня аддзяленні будуць працаваць паводле індывідуальных рэжымаў.