Пенсіянер з Віцебшчыны стаў “народным дэтэктывам”
71-гадовы Веніямін Марозаў з Гарадка атрымаў каштоўны падарунак і званне “народнага дэтэктыва” ад УУС Віцебскага аблвыканкама. Пенсіянер ўласнаручна злавіў двух цыганак, што на працягу двух гадоў рабавалі пенсіянераў. Зладзейкі залезлі ў хату спадара Марозава, калі таго не было дома. Але, на шчасце, ён вярнуўся, калі цыганкі ўжо выходзілі з хаты, наладаваўшы вялізныя сумкі. Пенсіянер не толькі адабраў сваё дабро, але і затрымаў іх да прыезду міліцыі, пагражаючы газавым балончыкам.