Пенсіянера на Століншчыне забіла маланкай падчас навальніцы

Учора падчас навальніцы быў смяротна траўмаваны маланкай жыхар Століншчыны 1940 года нараджэння. Ратавальнікі адзначаюць, што часцей за ўсё маланкі трапляюць у дрэвы.
Па іх словах, з усіх дрэў у 54% выпадкаў маланка трапляе ў дубы, у 24% — у таполі, у 10% — у елкі, у 6% — у сосны, па адным адсотку прыпадае на ліпы, клёны, бярозы.

“Інтэрфакс”