Пенсіянерам ільготы на праезд не вернуць
Пра гэта заявіла 29 сакавіка кіраўнік аддзела па справах ветэранаў і састарэлых людзей Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Беларусі Святлана Ермаковіч.
"Законам Рэспублікі Беларусь "Аб дзяржаўных сацыяльных ільготах, правах і гарантыях для асобных катэгорый грамадзян" для ветэранаў працы (пенсіянераў) ільготы па праездзе на пасажырскім транспарце не прадугледжаныя. Унясенне зменаў і дадаткаў, звязаных з прадстаўленнем пенсіянерам ільгот па праездзе на гарадскім пасажырскім транспарце, цяпер не плануецца", — адзначыла Святлана Ермаковіч падчас онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА.