Пенсіянерка "замініравала" лякарню ў Шчучыне, яе затрымалі

28 лютага ў Шчучыне на Гродзеншчыне невядомая жанчына затэлефанавала ў тэрапеўтычнае аддзяленне лякарні і паведаміла, што ў будынку закладзенае выбуховае прыстасаванне. Лекары паведамілі пра гэта ў міліцыю.

З лякарні былі эвакуяваныя 74 чалавекі. Падчас праверкі выбуховае прыстасаванне не знайшлі.

Высветлілася, што "тэлефоннай мінёркай" была 64-гадовая пенсіянерка з вёскі Мардасы. Жанчыну затрымалі на яе пачалі крымінальную справу.

Фота — uvaga.by