Пенсіянерку ў Віцебску закідалі бутэлькамі з бензінам
Уначы невядомы спрабаваў падпаліць кватэру 60-гадовай віцебскай пенсіянеркі. У яе акно ён кінуў некалькі бутэлек з бензінам.
На шчасце, злачынца іх не падпаліў. Таму бутэлькі толькі запэцкалі гаручай сумессю падлогу ды мэблю. Праз некаторы час перапалоханай жанчыне патэлефанаваў незнаёмец і запатрабаваў буйную суму грошай.
Як высветлілі праваахоўныя органы, зяць пенсіянеркі пазычыў у нейкіх сваіх знаёмых 1500 долараў і знік з горада. «Тэрарыста» зараз шукае міліцыя.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск