Пензенскія пустэльнікі сёння выйдуць з пячоры
Пензенскія сектанты назвалі дату свайго выхаду — сённяшні панядзелак. Пра гэта паведаміла адна з былых пустэльніцаў, якая ў нядзелю размаўляла з людзьмі, што застаюцца пад зямлёй. Як перадае РІА «Новости», пад зямлёй застаюцца дзевяць чалавек. За час пустэльніцтва, нібыта, памерлі два чалавека, якіх пахавалі ў адной з келляў.
Прадстаўнікі мясцовых улад лічаць, што звесткі пра смерць пустэльнікаў патрабуюць дбайнай праверкі.
Нагадаем, што ў лістападзе 2007 года ў Пензенскай вобласці 35 чалавек сышлі ад свету ў выкапаную імі пячору. Яны чакалі канца свету, які, па іх разліках, павінен адбыцца ў траўні 2008 года. Пустэльнікі завалілі ўваход у падзямелле і пагражалі падарваць сябе, калі іх будуць даставаць адтуль сілай. З сабой у хованку сектанты ўзялі чацвярых дзяцей. Паслядоўнікі лідэра секты — Пятра Кузняцова — прыехалі ў Нікольскае з розных рэгіёнаў Расіі, а таксама з Беларусі.
У канцы сакавіка сектанты пачалі пакідаць пячору, якая пачатку абвальвацца з-за паводкавых вод.