“Пераабуваць” машыну на зіму не абавязкова - Дзяржаўтаінспекцыя

Штрафаваць аўтааматараў, якія не пераабуюць свайго жалезнага каня ў зімовую гуму, даішнікі не будуць – падпісаны 18 кастрычніка прэзідэнцкі ўказ на гэты конт мае не абавязковы, а рэкамендацыйны характар.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміла кіраўнік аддзела агітацыі і прапаганды ДАІ Мінгарваканкама Жана Трайно:

“Пры наяўнасці снежнага пакрыцця рэкамендуецца ўдзел у дарожным руху транспартных сродкаў, абсталяваных шынамі, якія прызначаны для эксплуатацыі ў зімовых умовах. Заўважце, рэкамендуецца. Не забаронена эксплуатацыя зімой летнія шыны”.

Што тычыцца іншых зменаў у Правілах дарожнага руху, то інспектар ДАІ раіць аўтааматарам уважліва перачытаць унесеныя праўкі самастойна. Хоць і кажа, што кардынальных зменаў там няма.

Жана Трайно: “Там унесеныя змены ў шмат якія пункты Правілаў дарожнага руху, змяніліся нават некаторыя паняцці. Удакладненні зроблены. Але нечага такога глабальнага там, канешне, няма”.

Зміцер Панямонаў, Еўрапейскае радыё для Беларусі