Пераднавагоднія заторы на мяжы

У мінулыя выходныя аўтамабільныя чэргі на ўезд-выезд на некаторых пунктах пропуску складалі ад 5 да 10 гадзінаў. Прэс-сакратар Дзяржаўнага мытнага камітэту Беларусі Аляксандр Цішчанка паведаміў “Камсамолцы”, што транспартныя плыні перад Новым годам павялічваюцца ў сярэднім на 20%. Звесткі пра чэргі штодзённа публікуюцца на сайце Памежнага камітэту.

Беларусам, якія збіраюцца на аўто ў Польшчу ці Літву, А.Цішчанка раіць выбіраць новыя пункты пропуску, дзе чэргі пакуль не вельмі вялікія. У кірунку Літвы гэта — Беняконі і Катлоўка, Польшчы — Дамачава і Бераставіца.