Пераемнікі "Бітлз" з Ліверпуля ніколі не выступалі за мяжой
Малады гурт з Ліверпуля пад назвай "ОRA" выступаў амаль у кожным клубе горада, аднак за мяжой хлопцы ніколі не гралі. Пра асаблівасці ліверпульскай музыкі, сярод якой і "Бітлз", яны расказалі Еўрарадыё. The ORA: Прывітанне, Еўрапейская радыё для Беларусі!
- Мяне завуць Лі, я граю на барабанах.
- Мяне завуць Шон, я гітарыст, а таксама спяваю.
- Я - Ліам, граю на гітары і спяваю.
Шон: Я, мой брат і барабаншчык, мы пачалі граць разам, калі нам было 12 год. Гэта амаль ужо 7 год!
Тры маладыя хлопцы, з якімі нам пашчасціла пазнаёміцца ў Ліверпулі, расказалі карэспандэнтам Еўрарадыё, як гэта цяжка - быць рок-гуртом на радзіме Бітлз. “The ORA” (так называецца гурт) нават за мяжой ні разу не выступаў. Але Ліверпуль – гэта ужо жах як многа, - кажуць нашыя суразмоўцы:
Ліам: Гэта даволі цяжка - быць гуртом у Ліверпулі. Калі параўноўваць гурт з Ліверпулю з якім-небудзь гуртом з іншага месца... то гэта неба і зямля. Яны не дацягваюць да Ліверпульскіх стандартаў...
Шон: Ёсць нават такое выказванне, - калі вы здолелі прабіцца ў Ліверпулі, то вы без праблемаў зробіце гэта ў любым іншым месцы. Таму што любы гурт з Ліверпуля, - выдатны! Схадзіце ў любы клуб увечары, і вы пачуеце прафесіянальную музыку.
Тут высокая канкурэнцыя, высокія стандарты. Вы можаце думаць, што граеце добра... Але вы пайшлі і паслухалі, як грае іншы гурт, і думаеце, - э, неее, мне трэба яшчэ шмат чаму павучыцца. І вы пачынаеце ўсё спачатку, каб стаць такімі жа клёвымі, як той гурт. Гэта канкурэнцыя. Кожны хоча быць лепшым, і гэта добра, таму што канкурэнцыя стварае шмат сапраўды добрай музыкі.
ЕРБ: Ці можна сказаць, што музыка ў Ліверпулі – гэта музыка нумар 1 у Вялікабрытаніі?
The ORA: 100% !
Шон: Калі мы граем у ліверпулі, звычайна ўсё праходзіць добра. Але некалькі разоў мы гралі ў іншых месцах. І людзі пачуўшы нас там, прыязджалі сюды, каб нас пабачыць. Таму што яны думалі, - ваў! Гэта абалдзенна! І яны пелі ўсе нашыя песні... І гэта быў проста кайф. Але калі ты вяртаешся ў Ліверпуль, то тут так цяжка... Ты думаеш, што такое трэба зрабіць, каб гэтыя людзі былі задаволеныя?
Калі вы бачыце добры гурт, вы кажаце – ваў! Гэта сапраўды клёвы гурт! Але ў Ліверпулі вы проста скажаце – гэта яшчэ адзін гурт... Гэта Ліверпуль.
Як гэта, быць музычным гуртом на радзіме Бітлз? Хлопцы кажуць, што аўтарытэт бітлоў на іх не цісне. Ён наадварот дапамагае рухацца ўперад і граць усё лепшую і лепшую музыку.
The ORA: Мы не адчуваем ніякай адказнасці перад Бітлз. Але тое, што мы на радзіме Бітлз, натхняе нас.
Але нават у Ліверпулі, на радзіме бітлоў, грошы музыкай зарабляюць адзінкі. А для таго, каб раскруціцца трэба выкласці добрую капеечку:
Шон: Вы можаце зарабляць грошы, але, я б сказаў, што 96% музыкаў у Ліверпулі робяць гэта выключна для задавальнення.
Ліам: Гэта так шмат каштуе, раскруціць сябе... І таму шмат сапраўды добрых гуртоў з Ліверпуля зусім невядомыя... Яны робяць упор на музыку, а не на піяр. І нельга сказаць, што гэта няправільна. Але такая праблема ёсць.
ERB: А як вы сябе раскручваеце?
The ORA: У асноўным мы робім гэта праз Мyspace, большасць праз Мyspace. Таксама піярым сябе праз мясцовае радыё, мясцовыя газеты і часопісы...
На свае канцэрты Ора запрашаюць і іншыя гурты, такім чынам раскручваюць і іх. Робіцца ўсё гэта за так...
The ORA: Мы не бярэм грошы за тое, што дапамагаем ім раскруціцца. Але ім за іх выступы мы таксама не плацім. Таму што грошы, якія мы за іх атрымліваем ідуць на арганізацыю канцэрту, на тое, каб зрабіць наступны такі ж канцэрт.
Ора гралі амаль ва ўсіх клубах Ліверпуля.
The ORA: Ёсць яшчэ некалькі месцаў, дзе мы пакуль не выступалі. Але мы спадзяемся гэта зрабіць у бліжэйшы час.
ERB: А за мяжой вы граеце?
Шон: Не, мы ні разу не гралі за мяжой. Пакуль мы выступалі толькі тут. Спачатку мы хочам заваяваць нашых фанатаў тут, пасля паездзіць па Англіі, паглядзець як гэта.
Лі: Магчыма мы ў хуткім часе паедзем у Нарвегію...
— Мы – Ора, а вы – цуд!
— Мы таксама нішто сабе!(смяюцца)
Віталіна Грахоўская, Наста Ігнатовіч, Еўрапейскае радыё для Беларусі.