Пераезды еўрадэпутатаў шкодзяць навакольнаму асяроддзю

Пераезды дэпутатаў і персаналу Еўрапарламенту з штаб-кватэры ў Брусэлі ў Страсбург для правядзення паседжанняў 12 разоў на год, негатыўна абіваюцца на стане асяроддзя, цвердзяць еўрапейскія “зялёныя”. Як гаворыцца у спецыяльнам даследаванні фракцыі “зялёных” у Еўрапарламенце, агульны аб’ём таксічных выкідаў у атмасферу, які утвараецца самалётамі і машынамі, што перавозяць еўрапарламентарыяў, складае каля 20 тысячаў тон.

Да таго ж падлічана, што ўсе пераезды і паседжанні ў Страсбургу дэпутатаў і супрацоўнікаў штогод каштуюць еўрапейскім падаткаплацельшчыкам больш за 200 мільёнаў еўра.

Краіны-сябры Еўрасаюзу абавязаліся да 2020 года скараціць выкіды вуклекіслага газу у атмасферу на 20 працэнтаў, за кошт увядзення новых экалагічных стандартаў.