Перамовы па нафтаправодзе "Адэса-Броды" павінны завяршыцца да чэрвеня
Першая партыя венесуэльскай нафты ў аб'ёме 80 тысяч тон будзе пастаўлена ў Беларусь ужо ў красавіку праз Адэскі марскі порт і затым чыгуначным транспартам. Аднак Мінск і Кіеў працягваюць перамовы пра магчымасць транспартаваць нафту па нафтаправодзе "Адэса-Броды". Як стала вядома Еўрарадыё, такія перамовы павінны завяршыцца да чэрвеня. Таксама бакі павінны ўзгадніць да 1 ліпеня ўмовы ўзаемнага гандлю ў сувязі са стварэннем Мытнага саюзу Расіі, Беларусі і Казахстана. Як паведаміў адзін з прадстаўнікоў беларускай дэлегацыі на паседжанні беларуска-ўкраінскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, перамовы будуць праводзіцца па формуле "3+1". Беларускі бок на перамовах будзе прадстаўляць група, сфармаваная з прадстаўнікоў Беларусі, Расіі і Казахстана. Першы раўнд такіх перамоваў адбыўся ў снежні 2009 года і зараз вядзецца падрыхтоўка да правядзення другога раунда.
Ва ўзаемным гандлі з Украінай ва ўсіх удзельнікаў Мытнага саюза існуюць пэўныя абмежаванні і выняткі ў дачыненні да некаторых відаў прадукцыі. У прыватнасці, Расія абмяжоўвае пастаўкі на свой рынак ўкраінскай металапрадукцыі, у той час як Беларусь актыўна яе купляе. І зараз неабходна знайсці рашэнне, прымальнае для ўсіх бакоў.
У чацвер на ўзроўні ўрадаў таксама дамовіліся пра падрыхтоўку візіту прэзідэнта Ўкраіны Віктара Януковіча ў Беларусь. Як сказаў першы віцэ-прем'ер Украіны Андрэй Клюеў, кіраўнікі абедзвюх краін "асабіста задалі высокі тон двухбаковага супрацоўніцтва".
У сваю чаргу беларускі віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка прапанаваў актывізаваць дзейнасць рабочых груп для падрыхтоўкі міжурадавых дамоваў і мемарандумаў, якія плануецца падпісаць падчас візіту Віктара Януковіча ў Мінск.
"Неабходна, каб працоўныя групы пастараліся да візіту Віктара Януковіч ў Беларусь падрыхтаваць адпаведныя дакументы — міжурадавыя пагадненні, мемарандумы, пратаколы, для таго каб візіт прэзідэнта Украіны быў максімальна напоўнены", — падкрэсліў Уладзімір Сямашка.