Пераможца футбольнага Суперкубка Беларусі атрымае $15 тыс.

Пераможца футбольнага Суперкубка Беларусі атрымае 15 тысяч долараў ЗША ў рублёвым эквіваленце. Пра гэта па выніках паседжання бюро выканкама Беларускай федэрацыі футбола паведаміла прэс-служба БФФ. Каманда, якая прайграе, атрымае суму, эквівалентную $5 тысяч.

8 сакавіка Суперкубак Беларусі аспрэчаць чэмпіён краіны БАТЭ (Барысаў) і ўладальнік Кубка Беларусі "Нафтан" (Наваполацк). Матч пройдзе ў мінскім футбольным манежы. Пачатак у 15:00.