Пераможца матчу Беларусь-Швейцарыя згуляе ў чвэрцьфінале з хакеістамі ЗША
Пераможца матчу хакейных зборных Беларусі і Швейцарыі згуляе з камандай ЗША у чвэрцьфінале Алімпійскіх гульняў-2010 у Ванкуверы. Як нагадвае БЕЛТА, матч беларускіх і швейцарскіх хакеістаў пачнецца 23 лютага ў 22.00 па беларускім часе і будзе транслявацца ў прамым эфіры тэлеканала "Лад".
Астатнія пары 1/8 фіналу выглядаюць так: Чэхія - Латвія (пераможца згуляе з камандай Фінляндыі), Славакія - Нарвегія (пераможца згуляе з камандай Швецыі), Канада - Нямеччына (пераможца згуляе з камандай Расіі). Такім чынам, галоўныя фаварыты алімпійскага хакейнага турніру зборныя Расіі і Канады не сустрэнуцца паміж сабой у фінале, як гэтага чакалі адмыслоўцы і заўзятары.
Чвэрцьфінальныя сустрэчы адбудуцца 24 лютага, паўфіналы пройдуць 26 лютага, матч за 3-е месца - 27 лютага, а вырашальны паядынак Алімпіяды-2010 адбудзецца 28 лютага.