Пераможца пары БАТЭ — “Андэрлехт” згуляе з балгарскім клубам “Леўскі”
Сёння ў штаб-кватэры УЕФА ў Н'ёне вызначыўся магчымы сапернік БАТЭ ў трэцім кваліфікацыйным раўндзе Лігі Чэмпіёнаў. Ім стаў сафійскі "Леўскі”. Матчы 3-га раўнда адбудуцца 12-13 жніўня, матчы ў адказ 26-27 жніўня, паведамляе "Прэсбол".
Нагадаем, 30 ліпеня ў першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда БАТЭ ў гасцях перайграў бельгійскі Андэрлехт — 2:1. Матч у адказ адбудзецца ў Барысаве 6 жніўня.
Нагадаем, 30 ліпеня ў першым матчы 2-га кваліфікацыйнага раўнда БАТЭ ў гасцях перайграў бельгійскі Андэрлехт — 2:1. Матч у адказ адбудзецца ў Барысаве 6 жніўня.