Пераможца забегу на абцасах у Гомелі атрымае ў падарунак ружовы ноўтбук
У Гомелі ў Дзень горада - 12 верасня адбудзецца забаўляльнае шоў "Бег на абцасах". Як інфармуе БЕЛТА, у Беларусі такое шоў пройдзе ў другі раз і зноў у горадзе над Сожам. У забегах змогуць паўдзельнічаць дзяўчыны старэйшыя за 18 гадоў. Ім будзе прапанавана на шпільках вышынёй больш за 7 см пераадолець спартовую дыстанцыю ў 60 м на плошчы каля медыцынскага ўніверсітэта ў цэнтры горада. Пры выбары канкурсантак перавага будзе аддавацца дзяўчатам, якія прыйдуць у сукенках і спадніцах.
Кожная з удзельніц атрымае ў падарунак абутак, а пераможца — стыльны ноўтбук ружовага колеру.
Дарэчы, забегі на шпільках ужо ладзяцца па ўсім свеце: жыхаркі Берліна, Кіева, Масквы, Нью-Ёрка, Пекіна штогод спаборнічаюць у хуткасці ў самым жаноцкім абутку, прыдуманым чалавекам — пантофлях на абцасах.