Пераможцу чэмпіянату свету дыскваліфікавалі на 2 гады
Нацыянальнае антыдопінгавае агенцтва абвясціла пра двухгадовую дыскваліфікацыю 19-гадовай лёгкаатлеткі Кацярыны Арцюх. Сёлета ў ліпені ў канадскім Манктоне спартоўка выйграла золата юніёрскага чэмпіянату свету ў бегу на дыстанцыі 400 м з бар'ерамі. Допінг-тэст чэмпіёнкі пасля фінальнага забегу апынуўся станоўчым: у ім выявілі анабалічны стэроід метэналон. Пазней гэта было пацверджана і пры даследаванні спробы В.
Вынік беларускі на юніёрскім чэмпіянаце свету ануляваны. Кацярыну Арцюх пазбавілі залатога медаля. Ён дастанецца расіянцы Веры Рудаковай, якая саступіла пераможцы 1 сек.
Дарэчы, гэта ўжо другая сёлета дыскваліфікацыя Кацярыны Арцюх, адзначае БЕЛТА. Пасля лютаўскага юніёрскага чэмпіянату Беларусі ў Магілёве яе адхілілі ад спаборніцтваў на 3 месяцы. У яе допінг-пробе быў выяўлены кленбутэрол. Але тады кіраўніцтва асацыяцыі і антыдопінгавае агенцтва вырашылі не агалошваць выпадак.