Перанесены суд над Крысцінай Шацікавай

Сёння ў судзе Першамайскага раёна Віцебска адбылося пасяджэнне па справе вядомай грамадскай актывісткі Крысціны Шацікавай.
Позву ў суд яна атрымала 8 чэрвеня, калі прыйшла ў Першамайскі РАУС даць паказанні ў якасці сведкі.

На судзе прысутнічала нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:

«Крысціну Шацікаву абвінавачваюць у несанкцыянаваным пікетаванні і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. Суддзя Валянціна Кіснярошкіна перанесла паседжанне на 14 чэрвеня».

Нагадаем, што 6 чэрвеня каля будынка суда Першамайскага раёну Віцебска адбыліся затрыманні людзей, якія прыйшлі падтрымаць праваабаронцу Валерыя Шчукіна. Яго судзілі за абразу членаў выбарчых камісій. Міліцыянтамі быў збіты сын Крысціны Шацікавай, які спрабаваў абараніць маці.