Перапісчыкам затрымалі 2 мільёны долараў заробку!
Нацыянальны статыстычны камітэт дагэтуль не заплаціў 2 мільёны долараў людзям, якія на працягу месяца працавалі перапісчыкамі. Еўрарадыё знайшло дакумент, які пацвярджае, што дзяржава павінная была разлічыцца з 40 тысячамі беларусаў да 7 лістапада. Перапісчыкамі па ўсёй краіне працавалі ў асноўным студэнты. Ася Паплаўская, студэнтка журналісцкага факультэта БДУ, працавала перапісчыкам у Фрунзенскім раёне Мінска. Яна распавяла Еўрарадыё, што дагэтуль так і не атрымала свае “законныя” 140 тысяч рублёў:
Ася Паплаўская: “Хаця і ў першай дамове, якую мы падпісвалі напярэдадні перапісу, і ў дамове аб выкананай працы, якую мы падпісалі пасля таго, як аддалі ўсе бланкі, было пазначана, што грошы Статыстычны камітэт павінен выплаціць да 7 лістапада. Да гэтага моманту грошы нам так і не выплацілі. Ва ўсіх маіх знаёмых такая ж гісторыя”.
Перапісчыкі працавалі пад кіраўніцтвам інструктараў. Таму менавіта да гэтых людзей і звяртаюцца па “зніклыя” грошы былыя перапісчыкі. Дык вось Асін інструктар, напрыклад, на пытанні пра грошы адказвае, што, нібыта, яны ўжо пералічаныя. І справа тут выключна ў “тэхнічных цяжкасцях”:
Ася Паплаўская: “Інструктар нам кажа наступнае. Маўляў, пераводы ідуць праз пошту, таму можа спатрэбіцца нейкі час. Нібыта 7-га яны адаслалі грошы і яны папросту будуць “ісці” некалькі дзён. Аднак гэта смешна, бо я пастаянна атрымліваю ганарары ад розных рэдакцый за артыкулы па такой жа схеме. Дык грошы прыходзяць у той жа дзень”.
Еўрарадыё звярнулася ў Нацыянальны статыстычны камітэт, каб даведацца, ці насамрэч грошы ўжо пералічаныя. Цікава, што Святлана Навасёлава, начальнік упраўлення перапісу насельніцтва, раіць усім незадаволеным разлікамі ўважліва чытаць падпісаныя дакументы. Да таго ж “галоўны па перапісе” чалавек у краіне, спасылаючыся на падпісаныя з перапісчыкамі дамовы, гаворыць наконт разлікаў не пра 7, а пра 13 лістапада:
Святлана Навасёлава: “Няпраўда. У грамадзянска-прававой дамове, якую падпісвалі ўсе перапісчыкі, запісана, што грошы будуць пералічаныя на працягу 7 каляндарных дзён пасля падпісання дамовы. Да 13 лістапада яны ўсе атрымаюць грошы. На жаль, нашыя людзі не ўмеюць чытаць дамовы, якія яны падпісваюць. У іх ёсць гэтая дамова на руках, дзе дакладна прапісана, калі яны мусяць атрымаць грошы”.
Атрымліваецца, што і перапісчыкі, і чыноўнікі спасылаюцца на адныя і тыя ж дакументы. Толькі чамусьці даты выплаты грошай у кожнага розныя. І калі ў Статыстычным камітэце спасылаюцца на нейкія эфемерныя дамовы ў агульнай трактоўцы, то перапісчыца Ася даслала ў рэдакцыю сваю дамову. Дык вось там дакладна прапісана, што “Галоўнае статыстычнае ўпраўленне горада Мінска выплачвае 140 тысяч да 7 лістапада”.
Дарэчы, гэта не адзіны момант невыканання Статыстычным камітэтам дамоўленасцяў з перапісчыкамі. Як распавяла Еўрарадыё яшчэ адна перапісчыца Ірына, нягледзячы на дамову, студэнтам даводзілася тыдзень ездзіць за свой кошт.
Ірына: “У дамове было напісана, што нам будзе забяспечаны бясплатны праезд з 1 па 30 кастрычніка. Саму дамову мы падпісалі толькі 8 чысла, адпаведна, і пасведчанні на бясплатны праезд мы атрымалі толькі праз тыдзень пасля таго, як пачалі працаваць”.
Перапісчыкамі ў Беларусі працавала 40 тысяч беларусаў. Кожнаму павінныя былі заплаціць па 140 тысяч рублёў. Атрымліваецца, што Нацыянальны статыстычны камітэт мусіць выплаціць больш за 2 мільёны долараў. А да таго ж яшчэ і не хоча гэта прызнаваць.
Фота: belta.by