Перашы з'езд партыі Веркі Сярдзючкі пройдзе ў цырку

Украінскі артыст Андрэй Данілка, які раней вырашыў прыняць удзел у датэрміновых парламентцкіх выбарах у Вярхоўную Раду, вызначыўся з месцам правядзення першага з’езду свайго руху. Да здзіўлення астатніх сябраў блоку, які ўзначальвае Сярдзючка, збірацца яны будуць на арэне Кіеўскага цырку. Паводле Данілкі, ён не бачыць у гэтым нічога заганнага. Маўляў, “першае пасяджэнне будзе дынамічным і вясёлым, каб можна было запомніць яго на доўгі час”.

Нагадаю, раней шоў-мэн Андрэй Данілка, які выступае ў вобразе Веркі Сярдзючкі, заявіў, што збіраецца стварыць сваю партыю і стаць дэпутатам Вярхоўнай Рады Украіны. На фестывалі “Славянскі базар-2007” Данілка расказаў, што плануе арганізаваць перадвыбарчы блок пад назвай “Супраць усіх”.

Па яго словах, жыхары Украіны стаміліся ад выбараў. Спявак дадаў, што Верка Сярдзючка можа біцца ды крычаць у Вярхоўнай Радзе не горш за цяперашніх дэпутатаў.

Між тым, некаторыя палітолагі прызнаюць, што ўкраінскай палітыцы не хапае яскравых персанажаў, і лічаць, што Верка Сярдзючка будзе дадаваць палітыцы перцу.

Фота: pda.lenta.ru