Ператрус на кватэры даверанай асобы Рымашэўскага

У Мазыры супрацоўнікі КДБ праводзяць вобыск на кватэры Аляксандра Кавальчука — даверанай асобы экс-кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага. Пра гэта Кавальчук паведаміў прэс-службе аргкамітэта па стварэнні партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя".