Ператрусы ў Баранавічах
У Баранавічах распачаўся ператрус у грамадскага актывіста Вячаслава Болбата. Пад час выбарчай кампаніі ён арганізоваў у рэгіёне працу выбарчага штабу кандыдата ў прэзідэнты Уладіміра Някляева. У кватэру ўвайшло шэсць чалавек у цывільным, прад’явіўшы пастанову на ператрус. Зараз сувязь з Болбатам адсутнічае, перадае праваабарончы цэнтр "Вясна".
У дадзены момант супрацоўнікі КДБ ломяцця ў дзверы да сям'і баранавіцкіх актывістаў Малашчанкаў. Тацяна Малашчанка на выбарах была даверанай асобай Віталя Рымашэўскага, паведамляе "Наша Ніва"
Жанчына толькі тыдзень, як выпісалася з радзільнага дому з маленькім дзіцяткам. Таццяна дзверы не адкрывае. Патэлефанавала паплечнікам і мужу.