Ператрусы ў Брэсце працягваюцца
У Брэсце на кватэры прафсаюзнай актывісткі Зінаіды Міхнюк пачаўся ператрус. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Уладзімір Вялікін. Нагадаем, што сёння ўжо адбыліся ператрусы ў пяці брэсцкіх актывістаў дэмакратычных сіл. Праваахоўнікі праходзілі да Арцёма Церашонкі, сябра ініцыятыўных груп кандыдатаў у прэзідэнты Раманчука і Някляева, да Зміцера Шурхая, даверанай асобы экс-кандыдата Рымашэўскага, да актывістаў дэмсіл Юрыя Бакуры і Андрэя Шарэнды, актывіста АГП Уладзіміра Вуека.